ВУП Беларусі ў студзені-ліпені знізіўся на 4%

У студзені-ліпені 2015 года валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізіўся на 4% і склаў амаль 483 трыльёны рублёў, перадае БЕЛТА.

Праўда, Белстат удакладняе, што ВУП склаў 96,5% з улікам таго, што Міністэрства сельскай гаспадаркі згладзіла тэрміны пачатку ўборкі збожжа.

Прадукцыйнасць працы па ВУП склалася на ўзроўні Br90 млн.

Прамысловай прадукцыі за гэты час выраблена больш за 412 трыльёнаў рублёў. Гэта на 7,2% менш, чым за студзень-ліпень 2014 года.

Сельскагаспадарчай прадукцыі (у гаспадарках усіх катэгорый) выраблена амаль на 57 трыльёнаў рублёў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года падзенне склала 11,5%.

Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі каля 108,5 трыльёна рублёў. Рознічны тавараабарот дасягнуў 193 трыльёны, аптовы — 346 трыльёны рублёў.

Фота: rln.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі