ВУП Беларусі працягвае падаць — ЕАБР

Падзенне ВУП Беларусі ў жніўні запаволілася дзякуючы ўборачнай / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Падзенне ВУП Беларусі ў жніўні запаволілася дзякуючы ўборачнай / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

ВУП Беларусі ў жніўні скараціўся на 3% год да года пасля падзення на 10,1% у ліпені, адзначылі ў Еўразійскім банку развіцця. Падзенне замарудзілася за кошт паспяховай уборачнай. Сельская гаспадарка паказала рост у жніўні на 34,3% год да года. Але ўраджай амаль сабраны, адпаведна, так паспяхова тармазіць падзенне ВУП сельская гаспадарка ўжо не зможа.

Але ў жніўні знізіліся і тэмпы падзення ў іншых ключавых сектарах эканомікі — гандлі, транспарце, прамысловасці, адзначаюць эксперты банка. Гэта адбылося таму, што беларуская эканоміка патроху адаптуецца да санкцый, лічаць яны.

"Тым не менш скарачэнне дабаўленага кошту ў адзначаных сектарах захоўваецца, а ўнутраная інвестыцыйная і спажывецкая актыўнасць застаюцца слабымі", — прызналі ў ЕАБР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі