ВУП Беларусі падае

Падзенне ВУП эксперты тлумачаць зніжэннем прамысловай вытворчасці / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Падзенне ВУП эксперты тлумачаць зніжэннем прамысловай вытворчасці / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Па выніках студзеня 2023 года беларуская эканоміка знізілася на 5% год да года пасля скарачэння на 4, 9% г/г у снежні 2022 г. Падзенне ВУП адбываецца з-за зніжэння прамысловай вытворчасці, лічаць у Еўразійскім банку развіцця (ЕАБР). У студзені прамвытворчасць прасела на 4,1% г/г, а ў снежні зніжэнне было ўсяго на 3, 2% г/г. Праўда, цяперашняе студзеньскае зніжэнне вытворчасці ў банку тлумачаць добрымі вынікамі даваеннага студзеня 2022-га года. Тады рост у беларускай прамысловасці дасягнуў 7,2% г/г.

Упалі ў гэтым студзені ў параўнанні са студзенем 2022 года і аб'ёмы рознічнага гандлю, і інвестыцый — на 2,9% і 4,1% г/г адпаведна. Тым не менш у ЕАБР лічаць, што ў лютым — сакавіку тэмпы скарачэння ВУП Беларусі запаволяцца, а ў II квартале беларуская эканоміка нават можа паказаць рост да папярэдняга года.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі