Вы тут

Вуліцы ў Слуцку абяцаюць пачысціць ад снегу да... 2 лютага

Вуліцы ў Слуцку / kurjer.info

Случанка звярнулася да камунальнікаў з просьбай пачысціць вуліцу ад снегу і даведалася, што чакаць давядзецца амаль тры тыдні.

Як піша kurjer.info, 11 студзеня жыхарка Слуцка затэлефанавала на нумар 115 і папрасіла пачысціць снег і таксама пасыпаць дарогі пяском на вуліцах 1 Жніўня і 11 Ліпеня. Па словах жанчыны, хадзіць па гэтых вуліцах стала небяспечна.

12 студзеня ў 16:00 яна зноў затэлефанавала ў ЖКГ і спыталася, чаму за суткі вуліцы так і не пачысцілі. Там ёй адказалі, што за гэта адказвае Камітэт па добраўпарадкаванні Слуцкай ЖКГ і што вуліцы будуць прыбраныя да 2 лютага — гэта значыць, амаль праз тры тыдні.

На заўвагу жанчыны, што да 2 лютага снег ужо можа сам растаць, прагучаў такі адказ: "Зразумейце, гэта не ад нас залежыць. Але мы паведамім аб тым, каб вашую заяўку разгледзелі хутчэй".

Вуліцы ў Слуцку / kurjer.info

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.