Вучні варшаўскай школы прыйшлі на заняткі ў пластыкавых мяхах

Апранутымі ў платыкавыя мяхі для смецця прыйшлі на заняткі вучні адной з варшаўскіх школаў. Дзеці заяўляюць, што апрананне іх пад прымусам у школьную форму азначае, што яны адчуваюць сябе як смецце.

Невядома, хто прыдумаў ідэю, але настаўнікі цвердзяць, што таямнічыя плакаты з нагадваннем пра акцыю з’явіліся на школьных калідорах ужо на мінулым тыдні.

У вызначаны дзень усе вучні прышлі ў нацягнутых на форму мяхах, прычым дзяўчаты зрабілі сабе з сіняга пластыку аздобы і стужкі ў валасы, а хлопцы – камізэлькі з надпісамі “Мы любім Рамана”.

Нагадаю, былы цяпер ужо міністр адукацыі Польшчы Раман Гертых быў аўтарам ідэі вяртання ў школы ад верасня абавязковай формы.

Форма, варыянты якой мелі зацвярджаць настаўнікі разам з бацькамі ў кожнай паасобнай школе, будзе вельмі шмат пратэстаў ад саміх вучняў. “Мы – розныя асобы, кожны мае свой стыль, а апрануць нас аднолькава – гэта як запакаваць смецце”, - заявіла Марта, вучаніца збунтаванай школы.

Gazeta.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі