Восем чалавек звальняюць з Нацыянальнага гістарычнага архіва

Будынак Нацыянальнага гістарычнага архіва / wikipedia.org

Будынак Нацыянальнага гістарычнага архіва / wikipedia.org

З Нацыянальнага гістарычнага архіва звальняюць адразу восем чалавек. У пятніцу ў іх будзе апошні працоўны дзень, даведалася "Наша Ніва".

Паведамляецца, што звальняюць пераважна тых, хто нядаўна трапіў пад затрыманні і ператрусы.

Як распавядала Еўрарадыё, 16 жніўня КДБ затрымаў не менш за сем супрацоўнікаў архіва, сярод якіх былі намеснік дырэктара па навуцы і загадчыкі аддзелаў.

За два дні да таго ў архіў прызначылі новага дырэктара архіва — Міхаіла Глушакова. Раней ён працяглы час служыў у КДБ.

Перад ім дырэктарам быў генерал-маёр Алег Воінаў, які цяпер займае пасаду дырэктара Дэпартамента архіваў і справаводства Міністэрства юстыцыі. Пры ім з архіва з палітычных прычынаў звольнілі больш за 15 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі