Ворсін: На новага старшыню федэрацыі хакея афіцыйна ніхто не вылучаны

Цяперашні старшыня федэрацыі Яўген Ворсін кажа, што імя аднаго ці некалькіх кандыдатаў стане вядома ў бліжэйшы час.

Ворсін: “Пакуль афіцыйна ніхто не вылучаў сваю кандыдатуру. У бліжэйшы час, калі вылучацца кандыдаты, можа будзе пра гэта казаць”.

Як паведамляла Еўрарадыё, выбары новага старшыні федэрацыі прызначаныя на 22 кастрычніка. 

Раней з’явіліся чуткі, што федэрацыю хакея можа ўзначаліць сённяшні старшыня федэрацыі паруснага спорту Ігар Рачкоўскі. 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі