Вы тут

"Вольнае паветра": падрабязнасці і расклад

16 ліпеня на хутары "Шаблі", што ў Валожынскім раёне, пройдзе восьмы па ліку фестываль новага этна "Вольнае паветра". Лайн-ап фэсту складуць як аўтэнтычныя выканаўцы, так і сучасныя гурты. Такім чынам арганізатары, гаспадар "Шаблёў" Уладзімір Шаблінскі і гаспадар суседняга хутара "Засцянак Скрыплёў" Васіль Грынь, хочуць паказаць развіццё фальклору ад каранёў да актуальных формаў у самых розных жанрах. Сярод выступоўцаў — Vuraj, Re1ikt, "Стары Ольса", Pawa, Iluzhan, сольны праект Андрэя Апановіча Triangle, капэла "На таку", дуэт Васіля Грыня і Юліі Літвінавай, Яўген Зінкевіч, "Варган" з Полацку, сам Алесь Лось і іншыя. Не абыдзецца без знакамітага "Спеўнага Сходу" ад лідара "Вураю" Сержука Долгушава.

Па словах арганізатараў, чакаюцца змены і ў ландшафце фэсту. Вялікая сцэна з яру будзе перанесеная на ўзгорак. А самі ўзгоркі будуць аддадзеныя пад забавы: імправізаваны фестываль фарбаў Holi Fest, катанне на зорбах і тралеі, кіданне каровінымі лепяхамі, палёты на параплане, майстар-класы па запуску паветраных змеяў. Не абыдзецца як без "Гораду майстроў" з разнастайнымі сувенірамі, так і без кропак харчавання. Ахвочыя змогуць пераначаваць на хутары ў адмысловым намётавым мястэчку.

Расклад "Вольнага паветра":

15:00 Пачатак, вітанні

15:20 Яўген Зінкевіч

15:35 Фольк-калектыў вёскі Дубіна

15:55 "Рада"

16:15 Дуэт "Старое Сяло"

16:45 Алесь Лось

17:05 "Варган"

17:35 "Калеснія"

18:05 Клуб традыцыйнага танца "Сіта". Сумесны выступ з капэлай "На таку"

18:35 "Мярэжа"

19:20 Pawa

20:05 ILUZHAN

20:50 Vuraj

21:35 Rel1kt

22:35 Staru Olsa

Андрэй Апановіч "Triangle" закрывае афіцыйную частку фэсту

23.00 На ўзгорку ля кастра пачынаецца "Спеўны сход"

Квіткі без камісіі за 25 рублёў можна набыць толькі ў "Тэатральнай касе" на вуліцы Калініна, 5. Жыхары іншых гарадоў могуць набыць электронныя квіткі.