Вольга Карач вырашыла не ісці ў прэзідэнты

Грамадзянская кампанія "Наш дом" выступіла з афіцыйнай заявай наконт прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. Нагадаем, што раней лідар кампаніі Вольга Карач выказвала намер балатавацца на пасаду прэзідэнта. Цяпер кампанія заяўляе, што ў прэзідэнцкай кампаніі ўдзельнічаць не будзе і свайго кандыдата вылучаць не збіраецца.

У заяве "Нашага дома" гаворыцца, што "структура, якая вылучае свайго кандыдата на прэзідэнцкія выбары-2015, павінна даць цвёрдыя гарантыі беларускаму народу, што жыццё людзей не пагоршыцца пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка сыдзе". Маецца на ўвазе, што "не будзе вайны (грамадзянскай або з якой-небудзь краінай), масавага беспрацоўя і абвалу коштаў". Сама кампанія мяркуе, што не можа даць такіх гарантыяў жыхарам Беларусі.

Акрамя таго, кампанія заяўляе, што не паспела стаць уплывовай сілай, а без гэтага разлічваць на перамогу на выбарах не выпадае. "Усе астатнія вынікі магчымага ўдзелу ў выбарах (пазнавальнасць арганізацыі і лідара, выхад на новых спонсараў, і г.д.) "Наш Дом" не цікавяць", — адзначаецца ў заяве.

Фота — freeregion.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі