Вольга Барабаншчыкава нарадзіла дачку

Вольга Барабаншчыкава нарадзіла дачку

Вольга Барабаншчыкава ў нядзелю нарадзіла дачку, інфармуе БЕЛТА. У яе гэта першае дзіця.

Барабаншчыкавай 38 гадоў. У мінулым яна — вядомая беларуская тэнісістка. Пасля развітання з вялікім спортам (у 2004-м з-за траўмы) Вольга Барабаншчыкава вядомая, як спявачка, тэлевядучая і дызайнер адзення. Яе муж — расійскі бізнесмен Аляксей Селіваненка (іх вяселле адбылося ў чэрвені 2016 года).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі