Віталь Клічко заклікаў людзей сустрэць Новы год на Еўрамайдане (відэа)

Апазіцыйны палітык паабяцаў паставіць на Майдане новую ялінку, перадае interfax.com.ua. Клічко заклікаў людзей, прысутных на Майдане, марыць: "Мы змагаемся за нашу мару, і няма ніводнай мары, якую немагчыма было ажыццявіць".



Ён нагадаў, што апазіцыя патрабуе рэформаў, перазагрузку ўлады, адстаўку ўрада Мікалая Азарава. Па словах Віталя Клічко, ва Украіне будуць новы ўрад, новы парламент і новы прэзідэнт. А ўжо новы прэзідэнт падпіша Дамову пра асацыяцыю паміж Украінай і Еўрасаюзам.



Фота — ИТАР-ТАСС
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі