Вікторыя Азаранка займае ў рэйтынгу WTA 15-е месца

Вікторыя Азаранка займае ў рэйтынгу WTA 15-е месца

Вікторыя Азаранка займае ў рэйтынгу WTA 15-е месца (2660 ачкоў). Яго абноўлены варыянт з'явіўся ў панядзелак, 29 лютага. За тыдзень беларуская тэнісістка страціла адну пазіцыю. Як вядома, Азаранка знялася з турніра ў Акапулька з-за траўмы.

У рэйтынгу лідыруе амерыканка Серэна Уільямс (9245 ачкоў), на другім месцы немка Ангеліка Кербер (5700), на трэцім — полька Агнешка Радваньска (5450). Беларуска Вольга Гаварцова знаходзіцца на 83-м месцы (765), яна паднялася на 6 пазіцый. Яшчэ адна наша суайчынніца Аляксандра Сасновіч —101-я (653 ачкі). Тыдзень таму яна была ў першай сотні, займала там 97-е месца. Аднак апошнія няўдалыя выступленні пагоршылі яе пазіцыі ў рэйтынгу.

Арына Сабаленка паднялася з 284-га на 255-е месца, а Вера Лапко апусцілася з 528-га на 530-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі