Вікторыя Азаранка захавала другі радок у рэйтынгу ВТА

Пасля турніру ў аўстралійскім Брысбене яна захавала другое месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі і саступае толькі амерыканцы Серэне Уільямс, якая мае 13 260 ачкоў.



Між тым у рэйтынгу адбыліся некаторыя змены: расіянка беларускага паходжання Марыя Шарапава вярнулася на трэці радок, пацясніўшы кітаянку На Лі.



Топ-10 першага ў 2014 годзе рэйтынгу ВТА выглядае наступным чынам:



1. Серэна Уільямс (ЗША) — 13 260
2. Вікторыя Азаранка (Беларусь) — 8 151
3. Марыя Шарапава (Расія) — 6 076
4. На Лі (Кітай) — 6 045
5. Агнешка Радваньска (Польшча) — 5 820
6. Петра Квітава (Чэхія) — 4 775
7. Сара Эрані (Італія) — 4 435
8. Алена Янкавіч (Сербія) — 4 230
9. Ангеліка Кербер (Нямеччына) — 3 965
10. Каралін Вазняцкі (Данія) — 3 520



У топ-100 трапіла яшчэ адна беларуска — Вольга Гаварцова. Яна цяпер знаходзіцца на 91-м месцы. Беларуска Аляксандра Сасновіч займае 145-ты радок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі