Вікторыя Азаранка вярнулася на 5-е месца ў рэйтынгу WTA

Вікторыя Азаранка вярнулася на 5-е месца ў рэйтынгу WTA

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка вярнулася на 5-е месца ў рэйтынгу WTA. Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны ў панядзелак, 16 траўня. На мінулым тыдні Азаранка была шостай. У матчы другога круга тэніснага турніру ў Рыме яна прайграла Ірыне-Камеліі Бегу з Румыніі — 3:6, 2:6 (Вікторыя патлумачыла няўдачу тым, што не аднавілася пасля траўмы). Тым не менш, Вікторыя Азаранка здолела змясціць з пятага радка рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі румынку Сімону Халеп, у якой цяпер на 40 ачкоў менш.

У рэйтынгу лідыруе амерыканка Серэна Уільямс. На другое месца з трэцяга паднялася полька Агнешка Радваньска. На трэцяе з другога месца апусцілася немка Ангеліка Кербер.

Беларуска Аляксандра Сасновіч захавала за сабой 100-е месца, Вольга Гаварцова з 105-га паднялася на 104-ы радок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі