Вікторыя Азаранка разграміла Магдалену Рыбарыкаву

Вікторыя Азаранка разграміла Магдалену Рыбарыкаву

Вікторыя Азаранка (15-е месца ў рэйтынгу WTA) разграміла Магдалену Рыбарыкаву (97-е месца). У чвэрцьфінале тэніснага турніра ў Індыян-Уэльсе з прызавым фондам больш чым 6 млн долараў беларуска атрымала пераканаўчую перамогу над прадстаўніцай Славакіі — 6:0, 6:0. Паядынак працягваўся крыху больш за гадзіну.

У паўфінале Азаранка сустрэнецца з Каралінай Плішкавай з Чэхіі (19-е месца), якая перамагла расіянку Дар'ю Касаткіну — 6:3, 6:2. У іншым матчы 1/2 фіналу першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс згуляе з полькай Агнешкай Радваньскай (3-е месца). Уільямс выбіла з турніра румынку Сімону Халеп, якая летась выйгравала гэты турнір — 6:4, 6:3, а Радваньска — чэшку Петру Квітаву — 6:2, 7:6.

Раней у Індыян-Уэльсе Азаранка выйгравала ў кітаянкі Чжэн Сайсай (69) — 6:4, 6:3, казахстанскай тэнісісткі Зарыны Дыяс (87) — 6:3, 6:2, Саманты Стосур з Аўстраліі — 6:1, 4:6, 6:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі