Вікторыя Азаранка прайграла на турніры ў Індыян-Уэлсе

Вікторыя Азаранка прайграла на турніры ў Індыян-Уэлсе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла ў другім крузе турніру ў Індыян-Уэлсе. Яе саперніца амерыканка Слоан Сцівенс атрымала перамогу ў двух сэтах — 6:1, 7:5. Як вядома, для Азаранкі гэта першы турнір з лета 2017 года, яна яшчэ толькі набірае форму. Сцівенс — 13-я ракетка свету, беларуска ў рэйтынгу WTA займае 204-е месца.

Прайграла і беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (63-е месца ў рэйтынгу). Яна саступіла Маркеце Вандроўшавай (54) з Чэхіі — 2:6, 2:6.

Беларуска Аляксандра Сасновіч у трэцім крузе турніру згуляе з Каралін Вазняцкі з Даніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі