Вікторыя Азаранка афіцыйна знялася з турніра ў Цынцынаці

Вікторыя Азаранка афіцыйна знялася з турніра ў Цынцынаці

Тэнісістка Вікторыя Азаранка афіцыйна знялася з турніра ў Цынцынаці па асабістых абставінах. Пра гэта паведамляе БЕЛТА

У сацсетках беларуская тэнісістка напісала: "Я засмучаная тым, што вымушаная зняцца з турніра па сямейных абставінах. Не магу дачакацца моманту, калі зноў сыграю пры гэтай фантастычнай падтрымцы публікі".

Турнір у Цынцынаці пачынаецца 14 жніўня. 

Азаранка цяпер рыхтуецца да суда з бацькам яе дзіцяці Білі МакКігам, які аспрэчвае ў яе апякунства над іх агульным сынам.

На час разгляду справы аб апякунстве дзіця не можа пакідаць Лос-Анджалеса, як пастанавіў суд гэтага горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі