Вікторыя Азаранка абыграла Серэну Уільямс

Вікторыя Азаранка абыграла Серэну Уільямс

Вікторыя Азаранка абыграла Серэну Уільямс у фінале тэніснага турніра ў Індыян-Уэлсе — 6:4, 6:4. У першым сэце Вікторыя ўзяла падачу саперніцы і спакойна давяла яго да перамогі. Другі сэт беларуска пачала ашаламляльна — 4:0! Серэна ў роспачы зламала дзве ракеткі, за што атрымала "мінус 15". Пасля лік стаў 5:1. Далей Уільямс сабралася і прадэманстравала выдатную гульню, а Азаранка дапускала памылкі, у тым ліку і двайныя. Пры ліку 5:4 амерыканка была ў кроку ад выйгрыша ў гейме, але Вікторыя вырвала ў ім і ў матчы перамогу! Яна не выйгравала ў Серэны ад лета 2013-га.

З панядзелка беларуска стане 8-й ракеткай свету (падымецца на 7 пазіцый).

Вікторыя Азаранка абыграла Серэну Уільямс
Фота: Twitter
Вікторыя Азаранка абыграла Серэну Уільямс
Фота: Twitter
Вікторыя Азаранка абыграла Серэну Уільямс
Фота: Twitter

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі