Віктара Бабарыку перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА № 1

Віктара Бабарыку перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА № 1

Удзень 6 ліпеня Віктара Бабарыку перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску, паведамляе тэлеграм-канал @viktarbabarykaofficial са спасылкай на адваката Дзмітрыя Лаеўскага. Ён сустракаўся з палітвязнем. Бабарыка перадаваў, што ведае пра падтрымку людзей і дзякуе за яе. Ён у парадку, перадае прывітанне, кажа Лаеўскі.

Віктар Бабарыка быў затрыманы ў чэрвені 2020 года і ад таго часу знаходзіўся ў следчым ізалятары дзяржбяспекі ў Мінску. У аўторак экс-кіраўніка Белгазпрамбанка прысудзілі да 14 гадоў пазбаўлення волі. Сваёй віны Бабарыка не прызнаў. Яго вызвалення патрабуе Еўрасаюз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі