Еўрасаюз патрабуе вызвалення палітвязня Віктара Бабарыкі

Еўрасаюз патрабуе вызвалення палітвязня Віктара Бабарыкі

Еўрасаюз патрабуе неадкладнага вызвалення Віктара Бабарыкі і іншых беларускіх палітвязняў, а таксама затрыманых журналістаў, "людзей, якія знаходзяцца за кратамі за здзяйсненне сваіх асноўных правоў". "Рэжым павінен спыніць рэпрэсіі і несправядлівасць, і прыцягнуць вінаватых да адказнасці", гаворыцца ў заяве прэс-службы знешнепалітычнай службы ЕС.

6 ліпеня ў Мінску Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі.

ЕС абяцае працягнуць "свае намаганні па прыцягненню да адказнасці за жорсткія рэпрэсіі" ўладаў Беларусі. Адначасова Брусель заклікае афіцыйны Мінск "да ўсёабдымнага і сапраўднага палітычнага дыялогу з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пры садзейнічанні АБСЕ" і да "новых свабодных і справядлівых выбараў".

У заяве нагадваецца пра ўведзеныя санкцыі і пра тое, што ЕС "гатовы разгледзець далейшыя меры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі