Вы тут

Віктар Лукашэнка зрабіў першы афіцыйны візіт — у алімпійскі камітэт Расіі

Станіслаў Пазнякоў і Віктар Лукашэнка / noc.by

17 сакавіка Віктар Лукашэнка зрабіў свой першы афіцыйны візіт на пасадзе прэзідэнта НАК — у Расію. Ён сустрэўся з кіраўніком алімпійскага камітэта Расіі Станіславам Пазняковым і міністрам спорту Расіі Алегам Матыцыным.

З Пазняковым Віктар Лукашэнка абмеркаваў падрыхтоўку спартоўцаў да Гульняў XXX Алімпіяды ў Токіа і ўдзел у супольных праектах. 

Міністр спорту Матыцын сказаў, што гатовы разгледзець магчымасць правядзення сумесных збораў на расійскіх базах у Сібіры і на Далёкім Усходзе.

Як вядома, Міжнародны Алімпійскі камітэт (МАК) не прызнаў выбары Віктара Лукашэнкі на пасаду кіраўніка НАК. Віктар Лукашэнка, як і яго бацька ды шэраг спартовых чыноўнікаў, трапіў пад санкцыі МАК за палітычны пераслед спартоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.