Віктар Гарбачоў: У Салігорску ўлады, магчыма, пайшлі на эксперымент

У Салігорску сёння праходзіць сход прадпрымальнікаў рынку "Акцябрскі", якія пратэстуюць супраць павышэння арэнднай платы. У прысутнасці чыноўнікаў ідзе эмацыйнае абмеркаванне праблемы. Адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Беларусі Віктар Гарбачоў дапускае, што ў Салігорску ўладамі праводзіца своеасаблівы "эксперымент":

"Калі мясцовая ўлада ідзе на павышэнне, значыць, яна дзесьці пракансультавалася, не самастойна гэта робіць. Бюджэт вырашылі папаўняць за кошт прадпрымальнікаў. Таму, калі тут зараз праскочыць, наступнымі пойдуць Барысаў і іншыя гарады".


Гарбачоў нагадвае, што пра неабходнасць паніжэння арэндных ставак на 20% гаварыў кіраўнік дзяржавы. Аднак, калі ў некаторых гарадах гэта было зроблена (напрыклад, у Бабруйску), дык у Салігорску, наадварот, мясцовыя ўлады стаўкі павысілі.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі