"Віктар Бабарыка і яго саўдзельнікі": на "Беларусь 1" выйшаў працяг "серыяла"

"Віктар Бабарыка і яго саўдзельнікі": на "Беларусь 1" выйшаў працяг "серыяла"

15 ліпеня на тэлеканале "Беларусь 1" выйшаў чарговы сюжэт пра "незаконную дзейнасць", якую "паводле звестак следства, ажыццяўлялі Віктар Бабарыка і яго саўдзельнікі". Ён мае назву "Справа "Белгазпрамбанка": куды цяклі доларавыя рэкі?". Сцвярджаецца, што "Белгазпрамбанк ператварыўся ў фінансавы перавалачны пункт паміж Усходам і астатнім светам". Праходзіла "адмыванне расійскага капіталу праз Белгазпрамбанк". У сюжэце было заяўлена, што "лік ішоў на мільярды долараў".

Віктар Бабарыка — былы кіраўнік Белгазпрамбанка. Яго затрымалі 18 чэрвеня. Бабарыка знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі