ВІЧ-пазітыўныя беларусы скардзяцца на дыскрымінацыю

Дыскрымінацыю ВІЧ-пазітыўных людзей юрыдычна вельмі даказаць, заявіла старшыня рады Беларускай супольнасці людзей, што жывуць з ВІЧ (ЛЖВ), Алена Грыгор'ева на першай канферэнцыі арганізацыі. "Калі ВІЧ-пазітыўнага, напрыклад, звальняюць з працы, то яго звальняюць фармальна па прычыне, не звязанай з ВІЧ, таму даказаць факты дыскрымінацыі практычна немагчыма", — сказала А.Грыгор'ева.

Разам з тым яна зазначыла, што судовы разбор па факце дыскрымінацыі мог бы стаць эфектыўным сродкам вырашэння праблемы стаўлення да ЛЖВ. "Мы шмат разоў сутыкаліся з зачыненымі дзвярыма. Асноўная рэакцыя грамадзян на ВІЧ-пазітыўнага — павярнуцца да яго спінай", — зазначыла кіраўнік арганізацыі. На думку прадстаўнікоў ЛЖВ, гэтая праблема становіцца перашкодай у прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі.


А.Грыгор'ева зазначыла, што адзін з найбольш эфектыўных спосабаў вырашэння праблемы прадузятасці ў дачыненні да ВІЧ-пазітыўных, які выкарыстоўваюць ЛЖВ, — "ісці ў народ, расказаць пра сябе, пра тое, як заразіўся, і паказаць, што ты такі ж чалавек, як і ўсе". З гэтай мэтай нядаўна была выдадзена кніга "Прывітанне", у якую ўключаны расказы ВІЧ-пазітыўных людзей.

БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі