Верталёт з беларускімі выратавальнікамі вярнуўся з Грэцыі

18 беларускіх выратавальнікаў вярнуліся на радзіму з Грэцыі. З 2 чэрвеня яны ўдзельнічалі ў тушэнні пажараў у розных раёнах гэтай краіны.  Беларускі верталёт МІ-26 амаль кожны дзень знаходзіўся ў небе па 11 гадзінаў. У выніку, атрымалася, што выратавальнікі знаходзіліся ў паветры ўтрая болей, чым было запланавана.

Як адзначае тэлеканал ОНТ, заробленыя ў Грэцыі сродкі будуць выдаткаваныя на набыццё яшчэ аднаго верталёта МІ-26. Магчыма, у наступным годзе пажары на Эладзе будуць тушыць ужо два верталёты з Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі