Вы тут

Вера Лапко прайграла свой першы паядынак на Уімблдоне

Вера Лапко / ont.by

Вера Лапко (106-я ў рэйтынгу WTA) прайграла свой першы паядынак на Уімблдоне (у 1/64 фіналу). У аўторак беларуская тэнісістка саступіла 15-й ракетцы свету Ван Цян з КНР — 2:6, 2:6.

Такім чынам у адзіночным разрадзе на Уімблдоне засталася толькі адна беларуска — Вікторыя Азаранка. Яна абыграла Элізэ Карнэ з Францыі — 6:4, 6:4. Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч ужо на старце прайгралі. Сабаленка (11-я ракетка свету) саступіла Магдалене Рыбарыкавай са Славакіі (139-й у сусветным рэйтынгу) — 2:6, 4:6, а Сасновіч (36) — Сімоне Халеп з Румыніі (былой першай ракетцы свету, а цяпер 7-й ў рэйтынгу WTA) — 4:6, 5:7.