Венедыктаў: "Гэта не 1942 год у Беларусі. Гэта 2020"
Галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў пракаментаваў фота, зробленае ў беларускай сталіцы 8 верасня. На ім жанчыны стаяць у счэпцы перад чалавекам у чорнай масцы з рацыяй. "Гэта не 1942 год у Беларусі. Гэта 2020", — піша Венедыктаў.
У аўторак у Мінску прайшла стыхійная акцыя ў падтрымку Марыі Калеснікавай і рэпрэсаваных. У ёй удзельнічалі пераважна жанчыны. Дзясяткі з іх былі брутальна затрыманыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.