Вы тут

У Мінску АМАП затрымаў адразу некалькіх паэтаў і перакладчыкаў

Затрыманне ў Мінску, 8 верасня 2020-га / Reuters

Увечары 8 верасня ў Мінску АМАП затрымаў адразу некалькіх паэтаў і перакладчыкаў. Гэта — Уладзімір Лянкевіч, Ганна Комар і Сяржук Мядзведзеў. Пра гэта паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр. Комар — сакратарка ПЭНу, Лянкевіч — каардынатар яго праектаў, музыка.

Затрыманне адбылося на вуліцы Куйбышава каля "Гарызонта". Якраз у гэтым раёне АМАП разганяў і затрымліваў удзельнікаў акцыі ў падтрымку Марыі Калеснікавай і рэпрэсаваных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.