Вецер у Мінску паваліў прыпынак на тралейбус (відэа)

Вецер у Мінску паваліў прыпынак на тралейбус (відэа)

На прыпынку "Вуліца Брэсцкая" парыў ветру паваліў металічны каркас прыпынку. Гэта здарылася, калі да прыпынку пад'язджаў тралейбус 59-га маршруту, паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Мінгарвыканкама ў сваім Telegram-канале. 

Кіроўца тралейбуса, на які паваліўся каркас прыпынку, экстрана затармазіў. Пры гэтым траўму атрымала пасажырка тралейбуса. 

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі