Вецер паваліў таполю ў мінскім парку імя Горкага

Вецер паваліў таполю ў мінскім парку імя Горкага

У мінскім дзіцячым парку імя Горкага моцы парыў ветру паваліў вялікаўзроставую таполю, паведамляе УП "Мінскзелянбуд". Здарэнне адбылося 18 красавіка каля 10-й гадзіны раніцы. Дрэва дыяметрам больш за 100 см разбурыла падпорную сценку пляцоўкі адпачынку і кветнік. 

Паведамляецца, што падзенню таполі спрыяла ўнутрыствалавая гнілата, якую візуальна вызначыць немагчыма. Дарэчы, раней гэтае дрэва, як і іншыя, якія могуць несці небяспеку (маюць нахіл, сухія галіны ды інш.), планавалася выдаліць. Але на грамадскіх абмеркаваннях такая прапанова не знайшла падтрымкі.

Каб запабегчы такім выпадкам, у парку правядуць абследаванне зялёных насаджэнняў. У праверцы прымуць удзел прадстаўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН, Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, грамадскіх арганізацый, аграхімічнай лабараторыі прадпрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі