В.Азаранка згуляе з алімпійскай чэмпіёнкай Пекіна А.Дзяменцьевай

У чвэрцьфінале тэніснага Гран-пры Porsche у Штутгарце Вікторыя Азаранка будзе гуляць з алімпійскай чэмпіёнкай пекінскай Алімпіяды Аленай Дзяменцьевай.  У другім крузе адзінкавых спаборніцтваў Вікторыя абыграла сваю напарніцу па спаборніцтвах дуэтаў польку Агнешку Радваньску - 6:1, 7:5. Алена Дзяменцьева ў папярэднім раўндзе выйграла ў аўстрыйскай тэнісісткі Сібіл Бамер - 6:1, 6:4.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі