Вайсковы грузавік вылецеў у кювет у Мазыры

Аварыя ў Мазыры / скрыншот Еўрарадыё
МАЗ з тэнтам ехаў з гары ў бок цэнтра.
ДТЗ здарылася ўвечары 14 красавіка на вуліцы Рыжкова ў Мазыры. Вайсковы грузавік МАЗ вылецеў на абочыну і перакуліўся. Каля аўтамабіля відаць некалькі вайскоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.