Варанецкі — пра Курапаты: Калі мы навучымся рабіць па-людску?

Варанецкі — пра Курапаты: Калі мы навучымся рабіць па-людску?

Старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі пракаментаваў сітуацыю ў Курапатах. 4 красавіка ва ўрочышчы на ўскраіне Мінска, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій і існуе народны мемарыял, улады арганізавалі знос дзясяткаў крыжоў. Было заяўлена, што яны там былі ўсталяваны незаконна. Актывістаў, якія абаранялі крыжы, затрымалі.

"Даведаўся аб зносе крыжоў пры ўладкаванні мемарыяльнага комплексу ва ўрочышчы Курапаты... піша на сваёй старонцы ў Facebook Варанецкі. — Першая рэакцыя: замяшанне, боль і трывога... Калі мы навучымся, як у народзе кажуць, рабіць па-людску? Па хрысціянску? Не абражаючы пачуццяў і годнасці адзін аднаго? Чаму за ўсе гэтыя гады мы не знайшлі час для шырокага грамадскага абмеркавання таго, якім бы мы хацелі бачыць гэта сакральнае для нас, якія жывуць, месца агульнай памяці, болю і пакаяння? А зараз спяшаемся... Навошта? І што ў выніку атрымаем?.."

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі