Ванеса Каладзінская прынесла Беларусі пяты медаль Алімпіяды
![Ванеса Каладзінская прынесла Беларусі пяты медаль Алімпіяды](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kaladzinskaja-0608-1.jpg.webp?itok=yn314KOH)
Беларуска Ванеса Каладзінская заваявала бронзавы медаль Алімпіяды ў жаночай вольнай барацьбе ў вагавай катэгорыі 53 кг.
У паядынку за бронзу беларуская спартоўка перамагла амерыканку Джакару Гвенішу Вінчэстар.
Такім чынам, беларускія алімпійцы маюць у сваёй скарбонцы пяць медалёў — 1 залаты, 2 срэбраныя і 2 бронзавыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.