Валуеў патрабуе незалежнага медыцынскага асведчання Чагаева

Прамоўтэрская кампанія расійскага баксёра-суперцяжкавагавіка Мікалая Валуева мае намер аказаць ціск на Сусветную баксёрскую асацыяцыю (WBA) ў сувязі з адменай паядынка расійскага баксёра з Русланам Чагаевым.  Перадумовай гэтаму з'яўляецца правілы сусветнай баксёрскай асацыяцыі, паводле якіх, калі дзейны чэмпіён не выступае 6-12 месяцаў, то можа быць прызначаны бой за званне часовага чэмпіёна WBA.

Калі Чагаеў не правядзе наступны бой да 19 студзеня 2009 года, то, у адпаведнасці з іншым правілам асацыяцыі, яго тытул стане вакантным. Супернікамі Валуева стануць баксёры, якія ўваходзяць у першую пяцёрку рэйтынгу WBA: амерыканец Джон Руіз, аўстраліец Калі Міан, украінцы Тарас Бідэнка і Аляксандр Дзмітрэнка. Акрамя таго, кампанія Валуева мае намер праз асацыяцыю патрабаваць незалежнага медыцынскага асведчання ўзбекскага баксёра Чагаева, інфармуе "Прессбол".

Нагадаем, паядынак Чагаеў - Валуеў мусіў адбыцца 5 ліпеня ў Нямеччыне. Раней гэты бой быў запланаваны на канец траўня, але і тады быў адкладзены з-за хваробы Чагаева.

Прычына адмены паядынка - траўма Чагаева, якую ён атрымаў падчас спарынгу - у баксёра пашкоджанае ахілесава сухажылле на левай назе і яму спатрэбілася аперацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі