Вакаліст Franz Ferdinand паменшыць спажыванне віскі

Вакаліст шатландскага гурта Franz Ferdinand Алекс Капранас заявіў, што ў канцэртным туры, які адбудзецца неўзабаве, мае намер піць значна менш спіртнога, каб зберагчы голас. Аб гэтым паведамляецца на сайце Gigwise. Паводле слоў музыкі, у мінулым для яго было нормай выпіць бутэльку віскі пасля жывога выступу гурта. Капранас паабяцаў сачыць за спажываннем алкаголю, паколькі лічыць, што схілены перабіраць са спіртным падчас турнэ.

У лютым каманда адправіцца ў тур па Вялікабрытаніі ў падтрымку трэцяга альбома "Tonight". 12 студзеня выйшаў новы кліп на песню "Ulysses".

Плыта павінна паступіць у продаж у Еўропе 26 студзеня. У амерыканскіх крамах яна з'явіцца на наступны дзень.

Фота: www.maximum.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі