Ваенным будуць даплачваць за працягнутыя кантракты

Беларускім ваенным будуць даплачваць у выпадку працягу з імі працоўных адносінаў. Адпаведная норма прапісаная ва ўказе № 355 ад 17 жніўня “Аб захадах стымулявання ваенных і супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый”, які апублікаваны на Нацыянальным інтэрнэт-партале.

Вайскоўцам, якія маюць спецыяльныя званні і праслужылі па кантракце не меней за пяць каляндарных гадоў, будуць выдаваць аднаразовае грашовае ўзнагароджанне за падпісанне другога і наступных кантрактаў або працягнення кантракту на новы тэрмін. Пры гэтым у кантрактную службу не ўлічваюць перыяды навучання ў вочнай форме адукацыі.

Калі кантракт заключаецца або працягваецца на тэрмін ад трох да пяці год, узнагароджанне складзе 10 базавых акладаў. Тым, хто заключыць або працягне кантракт на пяць гадоў і болей, выплацяць 35 базавых акладаў.

Грашовыя ўзнагароджанні не тычацца ваенных тэрміновай службы, а таксама курсантаў ваенных навучальных установаў. Не атрымаюць яе супрацоўнікі органаў унутраных справаў, Следчага камітэту, Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз, органаў фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю і супрацоўнікаў МНС.

У выпадку звальнення з узброеных сіл да заканчэння кантракта вайскоўцы абавязаныя будуць вярнуць узнагароджанне, якое ім раней выдалі за працягненне кантракта. Выключэнне складуць уважлівыя прычыны — стан здароўя, а таксама арганізацыйна-штатныя мерапрыемствы, паведамляе БелаПАН.

Фота: rumol.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі