Служба бяспекі Украіны і Бюро эканамічнай бяспекі праводзяць ператрусы ў доме ўкраінскага алігарха Ігара Каламойскага, паведамляе "Украінская праўда".
Расследаванне датычыць махлярства ў дачыненні да кампаній "Укрнафта" і "Укртатнафта".
Гаворка ідзе аб растраце нафтапрадуктаў на 40 мільярдаў грыўняў і ўхіленні ад мытных плацяжоў на вялізныя сумы, піша выданне са спасылкай на сілавыя структуры.
Цікава, што Уладзіміра Зяленскага лічылі акурат стаўленікам Каламойскага на пасадзе прэзідэнта.

