Ва Украіне выпусцілі яшчэ адно відэа супраць беларускіх прадуктаў (відэа)

У роліку распавядаецца пра шкоднасць тавараў у сетцы беларускіх крамаў ва Украіне. Маўляў, прадукты там радыеактыўныя і з антыбіётыкамі, а частка з прадуктаў вырабляецца не ў Беларусі, а ў брудных гаражах ва Украіне.



Таксама, паводле аўтара роліка, усе беларускія крамы ва Украіне належаць асабіста Аляксандру Лукашэнку.



Як паведамляла Еўрарадыё, раней ва Украіне ўжо быў выпушчаны ролік супраць беларускай малочкі. З’явіўся ён на фоне экспансіі беларускай малочнай прадукцыі на ўкраінскі рынак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі