Украінскія малочнікі пачалі інфармацыйную вайну з беларускімі калегамі?

Зроблена яно ад асобы нейкай украінскай журналісткі Вольгі Шымко, якая, нібыта, жыве ў Беларусі. Жанчына распавядае, што беларускія малочныя прадукты, якія ўжываюць украінцы, робяцца з малака кароваў з заражанай радыяцыяй тэрыторыі. Акрамя таго, беларускія каровы маўляў шмат хварэюць і таму ім колюць шмат антыбіётыкаў. У выніку гэтыя антыбіётыкі трапляюць у беларускія малочныя прадукты.



Пры гэтым на ютуб-канале Вольгі Шымко гэта адзінае відэа. Адзначым, што яно з'явілася на фоне экспансіі беларускай малочнай прадукцыі на ўкраінскі рынак. Як раней паведамляла Еўрарадыё, афіцыйна за восем месяцаў 2013 года ва Украіну з Беларусі завезлі 12500 тон малакапрадуктаў на суму 27 мільёнаў долараў. Акрамя таго, існуе нелегальны імпарт “малочкі” з Беларусі, які ў 2-3 разы большы.
 

У сувязі з гэтым украінскім малочнікам нават давялося прасіць украінскія ўлады абмежаваць імпарт малочнай прадукцыі з Беларусі. Міністэрства аграрнай палітыкі і харчавання Украіны падтрымала гэтую ініцыятыву. Аднак пакуль што імпарт не абмежаваны.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі