Вы тут

У Мінску пажар на "Гарызонце": эвакуявана 78 чалавек

Днём 23 мая ў памяшканні завода "Гарызонт" па адрасе праспект Машэрава, 11 у Мінску здарыўся пажар. Па дадзеных мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, адбылося загаранне ў памяшканні вентыляцыйнай камеры на першым паверсе.

Ратавальнікі эвакуявалі з будынка 78 чалавек, пацярпелых няма. Пажар тушылі на працягу амаль гадзіны.