Уздзенская міліцыя затрымала актывіста прадпрымальніцкага руху В. Крываля

Актывіста прадпрымальніцкага руху Віктара Крываля затрымала вечарам у нядзелю ўздзенская міліцыя.  Міліцыянты спачатку прынеслі Крывалю дахаты позву, паводле якой яго
выклікалі ў РАУС на раніцу 18 лютага. Аднак праваахоўнікі
запатрабавалі, каб актывіст кампаніі “За свабоднае развіццё
прадпрымальніцтва” неадкладна паехаў з імі.

Віктар Крываль адмовіўся,
але пасля прыбыцця міліцыянтам падмацавання яго прымусова павезлі ў
пастарунак, паведамляе Радыё Свабода.