Увечары ў сераду ў Мінску 10-бальныя заторы на дарогах

Зіма ў канцы восені

Зіма ў канцы восені / t.me/borovlianynews/

Увечары ў сераду ў Мінску 10-бальныя заторы на дарогах. Зіма ў чарговы раз моцна здзівіла дарожнікаў і камунальшчыкаў, якія не спраўляюцца са снегам. Магчыма, чакалі пачатак каляндарнай зімы?

ДАІ паведамляе пра дарожныя аварыі ў сталіцы ў складаных умовах надвор'я. Яна заклікае не выязджаць на дарогі на аўтатранспарце без пільнай неабходнасці, не пакідаць машыны на праезнай частцы і не перашкаджаць снегаўборачнай тэхніцы.

Сіноптыкі прагназуюць, што снег будзе ісці ўсю ноч.

Увечары ў сераду ў Мінску 10-бальныя заторы на дарогах

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі