Усе крамы ОМА, зачыненыя Мінгандлю, аднавілі працу

Працу аднавілі ўсе восем крамаў ОМА, часова зачыненыя Міністэрствам гандлю. Агенцтву БЕЛТА ў міністэрстве паведамілі, што ОМА выправіла ўсе выяўленыя раней парушэнні, а новых няма.

Нагадаем, што 11 студзеня Мінгандлю прыпыніла дзейнасць васьмі крамаў сеткі ОМА ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Жлобіне і Магілёве.

Праверкі, праведзеныя міністэрствам, выявілі там продаж будаўнічых матэрыялаў з прамінулым тэрмінам прыдатнасці, недахоп тавараў з асартыментнага пераліку, падачу няпоўнай інфармацыі пра тавары, у тым ліку яе адсутнасць на рускай або беларускай мове і г.д. Акрамя таго, выявілася, што крамы парушылі мараторый на рост коштаў, абвешчаны беларускімі ўладамі напрыканцы снежня 2014 года.

Фота — mogilev.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі