Ураджэнец Беларусі ў Екацярынбургу падпаліў помнік Барысу Ельцыну

Ураджэнец Беларусі ў Екацярынбургу падпаліў помнік Барысу Ельцыну

7 лістапада ў расійскім Екацярынбургу аблілі бензінам і падпалілі помнік Барысу Ельцыну, піша meduza.io.

За падпал праваахоўнікі затрымалі нацбол Ігара Шчуку. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар незарэгістраванай апазіцыйнай партыі "Іншая Расія" Аляксандр Аверын у Твітары. Па яго словах, Шчуку выставяць абвінавачанні ў вандалізме.

Ігар Шчука — ураджэнец Беларусі. Ён уваходзіў у расійскую Нацыянал-бальшавіцкую партыю. У 2007 годзе гэтая арганізацыя была прызнаная экстрэмісцкай і забароненая. Яе пераемніцай стала "Іншая Расія".

У 2009 годзе Шчуку асудзілі на 10 месяцаў пазбаўлення волі за ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкай арганізацыі і абразу прадстаўніка ўлады. Падставай для крымінальнай справы сталі ўлёткі з абразлівымі выказваннямі на адрас Дзмітрыя Мядзведзева і Уладзіміра Пуціна. Пасля прысуду хлопца вызвалілі ў зале суда, бо ён адбыў тэрмін падчас следства. Арганізацыя "Мемарыял" тады прызнала Шчуку палітвязнем.

У 2014 годзе Шчука заявіў, што прымаў удзел у баях на Данбасе. Па яго словах, у Беларусі за гэта на яго пачалі крымінальную справу. Аднак Прадстаўнікі Следчага камітэта і КДБ Беларусі адмаўлялі інфармацыю наконт крымінальнай справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі