Урад забараніў рост коштаў і пагражае зачыняць крамы

Урад Беларусі ўвёў мараторый на павышэнне коштаў на спажывецкія тавары. Таксама забаронена любое павышэнне тарыфаў на паслугі натуральных манаполій і суб'ектаў гаспадарання, якія займаюць дамінуючае становішча на таварным рынку. Як паведамляе tut.by, пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў №2017 ад 19 снежня 2014 года.

У дакуменце адзначаецца, што спажывецкі рынак трэба напоўніць нехарчовымі таварамі беларускай вытворчасці. Таму кіраўнікам дзяржструктур, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне сферы вытворчасці спажывецкіх тавараў, а таксама холдынгаў "Атлант" і "Гарызонт" даручана забяспечыць рост паставак прадукцыі ў рознічны гандаль без росту адпускных цэнаў. За невыкананне даручэння гэтым кіраўнікам пагражае адстаўка.

Мінгандлю, Белкаапсаюзу, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму "даручана не дапускаць росту рознічных цэн на спажывецкія тавары і забяспечыць наяўнасць шырокага іх асартыменту ў гандлёвых аб'ектах, уключаюць інтэрнэт-гандаль".

Мытны камітэт і МУС павінны спыніць кантрабандныя пастаўкі тавараў з-за мяжы Беларусі.

За невыкананне асартыментнага пераліку ці незабеспячэнне належнай выкладкі тавараў у краме ёй пагражаюць карнымі мерамі — "аж да закрыцця гандлёвых аб'ектаў".

Урадам пастанавіў наладзіць штодзённы кантроль за спажывецкім рынкам. Мясцовыя ўлады павінны інфармаваць Мінгандлю пра сітуацыю на рынку да 9.30. Мінгандлю павінен рабіць даклад прэм'ер-міністр Міхаілу Мясніковічу да 12-й.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі