Вы тут

Урад рыхтуе пакет мераў па падтрымцы насельніцтва ва ўмовах крызісу

Сяргей Румас / Еўрарадыё

Пакет мер па падтрымцы грамадзянаў ва ўмовах пандэміі каранавіруса разглядаўся на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Сяргеем Румасам, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"У другім пакеце мер — мерапрыемствы, якія накіраваныя на падтрымку людзей. У прыватнасці, урад прапанаваў тым, хто працуе ва ўмовах няпоўнай занятасці, у каго заробак такім чынам апынуўся меншым за мінімальны, за кошт бюджэту зрабіць даплату. І шэраг іншых мер, якія непасрэдна датычацца грамадзян", — падзяліўся падрабязнасцямі прэм'ер-міністр.

Разам з тым Лукашэнка падкрэсліў, што галоўнае падчас крызісу — захаваць працоўныя калектывы. Тады захаваецца працаздольнасць прадпрыемстваў, і пасля крызісу яны будуць гатовыя выйсці на рынкі і запошніць нішы, якія вызваліліся за час вымушанага прастою ў іншых дзяржавах, патлумачыў Румас.

Гэты пакет мер па падтрымцы Лукашэнка не зацвердзіў — вярнуў ва ўрад для дапрацоўкі. На яго думку, уся дапамога на месца павінна размяркоўвацца з удзелам мясцовых органаў улады. Дапрацаваны пакет мер урад падасць у Адміністрацыю прэзідэнта на пачатку наступнага тыдня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.