Урад Беларусі рыхтуе варыянты адказу на прэтэнзіі "Газпрома"

Урад Беларусі абмяркоўвае прэтэнзіі "Газпрома" з нагоды абвешчанай газавай запазычанасці на $230 млн і рыхтуе варыянты адказу. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміла крыніца ва ўрадавых колах. Канчатковая пазіцыя афіцыйнага Мінску з нагоды разлікаў з "Газпромам" будзе сфармаваная толькі пасля вяртання Аляксандра Лукашэнкі з Туркменістана, дзе ён знаходзіцца з афіцыйным візітам.

Па звестках "Інтэрфакса", у якасці асноўнай пазіцыі беларускі бок хоча апеляваць да дамоўленасцяў, якіх дасягнулі кіраўнікі Расіі і Беларусі Дзмітры Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка ў Завідаве. Згодна з імі Беларусь у I паўгоддзі мусіла аплочваць газ па сярэднегадавым кошце 150 долараў за 1 тысячы кубаметраў. А канчатковы разлік павінен адбыцца ў другой палове года. Гэтыя дамоўленасці засталіся юрыдычна не замацаванымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі