Вы тут

Урад адмяніў абмежаванне на рост коштаў у 0,5% за месяц

Гандаль у Беларусі / БЕЛТА

17 красавіка ўрад адмяніў сваю ранейшую пастанову №184 ад 30 сакавіка 2020 года, якая абмяжоўвала рост цэн на тавары і тарыфы на паслугі — не больш за 0,5% за месяц. 

Паведамляецца, што новая пастанова "прынятая з прычыны стабілізацыі цэнавай сітуацыі на ўнутраным спажывецкім рынку". Дакумент набывае моц з дня афіцыйнага апублікавання.

Адзначым, што перад гэтым урад іншай пастановай увёў дзяржаўны кантроль за групай сацыяльна значных тавараў. У пералік трапілі 26 пазіцыяў: соль, мыла, запалкі, мяса, алей,  масла, кансервы рыбныя і мясныя, яйкі, малако ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.