Упершыню ў гісторыі кошт нафты WTI стаў адмоўным

Упершыню ў гісторыі кошт нафты WTI стаў адмоўным

Упершыню ў гісторыі кошт нафты WTI (яе здабываюць у Тэхасе) стаў адмоўным! Пра гэта сведчаць вынікі таргоў на Нью-Ёркскай таварнай біржы, паведамляе meduza.io. Атрымліваецца, што вытворцы плацяць пакупнікам за тое, каб яны забіралі нафту.

Кошт на нафту WTI з пастаўкай у траўні ў панядзелак імкліва падаў — ад 17,5 долара за барэль да 0,5 долара, а пасля ўвогуле пайшоў "у мінус". Нафта з пастаўкай у чэрвені каштавала каля 22 долараў за барэль.

Што да нафты Brent з пастаўкай у чэрвені, то яна гандлюецца на ўзроўні 26,78 долара за барэль, з пастаўкай у ліпені — 29,8 долара за барэль.

Сусветныя кошты на нафту зніжаюцца на фоне рэкорднага за апошнюю чвэрць стагоддзя падзення попыту на "чорнае золата", выкліканага сітуацыяй з распаўсюдам каранавіруса і ўведзеных каранцінных мер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі